Беларусы Беластоку правялі акцыю салідарнасці
Беларуская дыяспара Беластоку 26-га снежня арганізавала акцыю салідарнасці з тысячамі палітвязняў, якія цяпер знаходзяцца ў беларускіх турмах, а таксама з дварамі Менску і іншых беларускіх гарадоў.

Беларусы Беластоку сустрэліся на гарадскім пляжы Дайліды, дзе ўдзельнікі расцягнулі вялізарны 30-метровы сцяг, а таксама сцягі гарадоў і раёнаў Беларусі.

Некалькі асобаў традыцыйна на знак салідарнасці выкупаліся ў ледзяной вадзе ў падтрымку беларусаў, якія за свае палітычныя перакананні сядзяць у турмах і на Акрэсціна.

Беларускае Радыё Рацыя
