Беларусы Беластоку: Рэжым Лукашэнкі абавязкова разваліцца!



У Беластоку каля Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Польшчы прайшла акцыя салідарнасці беларускай дыяспары.

Падчас мітынгу гучалі заклікі неабходнасці яднання, каб дабіцца новых выбараў у Беларусі ды вызвалення палітвязняў:

– Беларусы дагэтуль чакаюць, што хтосьці прыйдзе і замест іх памяняе ўладу, гэтага не будзе. Самі беларусы павінны мяняць сваю ўладу, усё ў руках беларусаў. Калі беларусы захочуць і ўсе разам выйдуць, то ўлада памяняецца. Калі вас б’юць дубінкамі, то не трэба глядзець, як вас б’юць, не трэба глядзець, як б’юць вашых дзяцей, жонак, мацярок. Трэба адказаць. Давайце будзем больш згуртаваныя і менш баяцца. Жыве Беларусь!

На акцыі салідарнасці беларускай дыяспары сабралася каля сотні чалавек. Прадстаўнікі Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Польшчы, пад сценамі якога праходзіў мітынг, да грамады не выйшлі.

Беларускае Радыё Рацыя