Беларусы Беластоку: Суверэнітэт Беларусі – наша галоўная каштоўнасць
Ля Консульства Беларусі ў Беластоку адбылася акцыя салідарнасці з Беларуссю.
Перад прысутнымі выступае ксёндз Вячаслаў Барок, які кажа пра недапушчальнасць гвалту ў Беларусі і справядлівы суд над злачынцамі рэжыму. Агулам прысутнічае каля 30 чалавек, у тым ліку сябры Саюзу палякаў Беларусі. Прысутныя на акцыі віншуюць адзін аднаго з Днём незалежнасці Беларусі, які афіцыйна не адзначаецца рэжымам.







Усе прысутнічыя запрошаныя на вялікае шэсце па Беластоку 8-га жніўня. Пачатак а 16-й на пляцы Касцюшкі.
Беларускае Радыё Рацыя
