Беларусы Беластоку: За нашу і вашу свабоду!



Каля Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку прайшоў пікет салідарнасці з арыштаванымі прадстаўнікамі польскай меншасці Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам, а таксама ўсімі грамадзянамі Беларусі, якія па палітычных матывах знаходзяцца за кратамі.

„Давайце разам будаваць свабоду, будзем жыць далей! Пакажам, што мы разам, гучаць заклікі”.

На месцы падзеі пабывала наша карэспандэнтка Вольга Сямашка:

– Шматгадовы, шматвекавы лозунг „За нашу і вашу свабоду!” ізноў спрацаваў. Нягледзячы на нядзелю і спякоту амаль 50 чалавек сабралася ля будынку консульства Беларусі ў Беластоку. Прысутнічаюць сябры Саюзу палякаў у Беларусі і безумоўна прадстаўнікі беларускай дыяспары, якія тут ужо стала пражываюць. Ёсць бел-чырвона-белыя сцягі і сцягі Польшчы, гучаць воклічы, менавіта „За нашу і вашу свабоду!”. Выступаюць прадстаўнікі СПБ, якія былі ў зняволенні на Акрэсціна, якія бачылі ўсю сітуацыю і вельмі перажываюць за Анжаліку Борыс і Анджэя Пачобута. Выказваюцца меркаванні, што гэта мусіць быць неяк скончана, бо ўмовы іх зняволення немагчымыя. І хацелася, каб беларускі і польскі народы пазмагаліся за сваю свабоду разам. Таму што Польшча змагла і хочацца выратаваць Беларусь. Такія меркаванні гучаць сярод прысутных. 

Поўнасцю гук слухайце тут:

Беларускае Радыё Рацыя