Беларусы Беластоку запрашаюць на акцыю ў дзень правоў чалавека

10 снежня а 12.00 Беларуская дыяспара Беластоку запрашае прыняць удзел у акцыі з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека:
„Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі даўно ўжо, мякка кажучы, далёкая ад ідэальнай, але на працягу апошніх трох год словазлучэнне „правы чалавека” сталася ў Беларусі пустым гукам, рэччу, якой не існуе. Мы штодня даведваемся з навінаў пра новыя спосабы, якімі „вынаходлівая” беларуская дзяржава парушае правы ўласных грамадзян. У беларускіх турмах знаходзяцца тысячы палітвязняў. Шмат ад каго з іх вестак няма ўжо працяглы час. Ва ўмовах бяспраўя працягваюцца катаванні і забойствы беларусаў у няволі. 10 снежня мы збяромся, каб яшчэ раз агучыць прававую і маральную катастрофу ў Беларусі.“
Акцыя адбудзецца па адрасе: skwer Wolnej Białorusi 1, Białystok (каля кансулята Беларусі)
Беларускае Радыё Рацыя
