Беларусы Бельгіі перадалі ў Полк Каліноўскага чарговы бус



Сябры беларускай дыяспары Бельгіі перадалі чарговы бус на патрэбу беларускіх ваяроў з Палка імя Кастуся Каліноўскага, якія змагаюцца на баку Украіны. У зборы сродкаў на набыццё буса акрамя беларусаў Бельгіі актыўны ўдзел бралі таксама нашыя суайчыннікі з Нідэрландаў, Францыі, Германіі ды Партугаліі. Акрамя транспартнага сродку, актывісты перадалі дабраахвотнікам таксама падарункі і іншыя рэчы на побытавыя патрэбы і прымеркавалі гэта да свята Дня беларускай вайсковай славы.

Гаворыць актывіст дыяспары з Антвэрпэна – Зміцер Піменаў:

Украіне трэба дапамагаць. І кожны сумленны чалавек гэта робіць ад шчырага сэрца. Я ўдзячны кожнаму, хоць 2 еўра, хоць 5 еўра, хто тысячу еўра ахвяруе на гэтую, неабходную для ўсёй Еўропы, нават можа для ўсёй цывілізацыі, справу. Пакуль будзе ісці вайна, будуць знаходзіцца сумленныя людзі, і я буду выконваць гэтую місію пакуль мы не пераможам маскоўскіх тэрарыстаў. Слава Украіне! Жыве Беларусь!

Агулам гэта ўжо дзясяты такі гуманітарны візіт прадстаўнікоў беларускай дыяспары з Бельгіі ў Цэнтр дапамогі беларускім добраахвотнікам у Варшаве. І трэці транспартны сродак, перададзены на патрэбы ваяроў ад пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя