Беларусы Бельгіі разам адсвяткавалі 20-годдзе ўніяцкай царквы ў Антверпене



Беларусы, што жывуць у Бельгіі, святочна адзначылі ў бельгійскім Антверпене 20 год уніяцкай парафіі.

Марына Леваценка, грамадская актывістка з Бельгіі, распавядае пра гісторыю парафіі і пра тое, як адбылося гэтае святкаванне:

– Беларуская ўніяцкая царква ў Бельгіі была створана 20 год таму. І кожны год увосень мы адзначаем парафіяльнае свята. Сёлета гэта было 20-годдзе, і таму на гэта свята было запрошана вельмі шмат гасцей, і сярод іх быў і біскуп Антверпена, які праводзіў літургію.

Па словах Марыны, большасць з тых, хто прыйшоў і прыехаў на літургію, былі беларусы з розных гарадоў Бельгіі

– Значнай часткай былі беларусы, бо яны прыехалі з розных мясцін Бельгіі. Бельгія – невялікая краіна, але не ўсе жывуць у Антверпене, і таму не заўсёды на звычайную службу могуць даехаць вернікі-беларусы, але на такія святы збіраецца даволі шмат.

Актывістка адзначае, што на сустрэчы ў Антверпене ў асноўным былі беларусы, якія жывуць у Бельгіі  10 год і болей, але пасля 2020 года з’явілася даволі шмат беларусаў, якія ўцякаюць з Беларусі ад палітычнага пераследу.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя