Беларусы Быдгашча і Торуня рыхтуюцца да Дня Волі



У польскіх гарадах Быдгашч і Торунь беларускія актывісты адзначаць 105 угодкі стварэння БНР.

Кажа Вітольд, адзін з актывістаў і арганізатараў мерапрыемстваў у гэтых гарадах:

Бліжэйшае мерапрыемства, гэта Дзень Волі, ужо ў наступную суботу 25-га сакавіка. Таму зараз асноўныя мерапрыемствы прысвечаны Дню Волі. На пятніцу запланаваныя заняткі „Мова Нанова” у Торуні. Да гэтага мы праводзілі толькі ў Быдгашчы. Таксама рыхтуем невялічкую імпрэзу ў суботу.

Па словах актывіста, на імпрэзах можна будзе пабачыць шмат цікавага:

У межах імпрэзы адбудзецца выстава фотаздымкаў прысвечаных падзеям 2020 года ў жніўні ў Беларусі. Мяркую, што гэта можа быць нейкі стэнд прысвечаны палітвязням, 2020 году і стэнд прысвечаны катаванням простых людзей, а таксама таму, што адбывалася на працягу наступных трох гадоў.

Вітольд адзначае, што ў Быгашчы і Торуні беларускімі справамі займаюцца каля паўсотні актывістаў, якія займаюцца і арганізацыяй такіх мерапрыемстваў як „Мова Нанова”, правядзеннем розных акцыяй, а таксама дапамогай Украіне.

Беларускае Радыё Рацыя