Беларусы Быдгашча ўзгадалі Рамана Бандарэнку



12 лістапада беларуская дыяспара Быдгашчы і Торуня арганізавала пікет памяці Рамана Бандарэнкі і іншых загінулых ад рэжыму Лукашэнкі.

На акцыю прыйшло некалкі дзясяткаў беларусаў. Беларусам вельмі балюча ўзгадваць тыя падзеі, і не ўсе гатовыя непакоіць раны – распавёў прадстаўнік беларускай дыяпары Торуня і Быдгашча Вітольд :

– Акцыя прайшла ў досыць невялікім фармаце, сабраліся на плошчы каля помніку-стэле Незалежнасці Польшчы. Людзей сабралося 20-30 чалавек. Не вельмі шмат з той прычыны, што людзям балюча дакранацца да гэтых трагічных успамінаў.

Акцыя скончылася хвілінай маўчання. Прысутнічыя паабяцалі сябе ніколі не забываць пра подзвіг загінулых за свабоду з рэжымам Лукашэнкі.

Беларускае Радыё Рацыя