Беларусы часцей за іншых замежнікаў звяртаюцца па статус бежанца ў Польшчы
Беларусы часцей за іншых замежнікаў звяртаюцца па статус бежанца ў Польшчы.
За першыя тры месяцы 2021 года на міжнародную абарону ў Польшчы падалося 720 замежнікаў. Сярод іх — 265 грамадзян Беларусі, 193 чалавекі з Расеі і 61 — з Афганістана.
Агулам колькасць замежнікаў, якія падаюцца на статус уцекача ў Польшчы, знізілася на 20 адсоткаў, але колькасць беларусаў, якія просяць аб міжнароднай абароне, расце ўжо не першы месяц. Іх колькасць рэзка павялічылася ў жніўні. З верасня кожны месяц па статус бежанца звярталася каля 80 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
