Беларусы едуць паступаць у Беластоцкі медуніверсітэт



Беларусаў, жадаючых вучыцца ў медуніверсітэце ў Беластоку, становіцца ўсё больш. „Два гады таму такіх кандыдатаў было 30, год таму 40, а ў гэтым годзе 50”, – паведаміла супрацоўнік Бюро рэкламы і набору згаданага ўніверсітэта Ева Ратасевіч:

– З нашых назіранняў вынікае, кандыдаты з Беларусі вельмі працавітыя. А кожны кандыдат, незалежна ад яго паходжання і грамадзянства, працавіты кандыдат – на вагу золата. Бо з працавітага кандыдата, якому залежыць закончыць выбраны кірунак, закончыць яго добра і здаць добра заключны экзамен, – гэта набытак нашай краіны. І чым больш такіх кандыдатаў, якія скончылі наш універсітэт з добрымі вынікамі, тым больш расце прэстыж навучальнай установы.

„Найперш трэба здаць пісьмовы польскамоўны іспыт на валоданне тэрміналогіі ў галіне прыродазнаўчых навук і мінімум на 60%. З 50 асобаў з Беларусі ў гэтым годзе, патрэбных 60% на іспыце набралі толькі пяцёра”, – зазначыла Ева Ратасевіч.

Яўген Скрабец, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток