Беларусы і ўкраінцы Батумі плятуць сеткі для Украіны



Валанцёры ў грузінскім Батумі ўжо год плятуць сеткі для Узброеных сілаў Украіны.

Адна з арганізатарак гэтай валанцёрскай працы Аляксандра Амельчанка з Херсону распавядае пра яе асаблівасці:

– За год мы сплялі амаль 10 тысяч квадратных метраў сетак. Яны адпраўляюцца ва Украіну, на розныя накірункі, у Бахмут, у Запарожжа, у Херсон, на Днепр. Мы многа куды адпраўляем. Усе сеткі адпраўляюцца вайскоўцам, яны ў нас маскуюць, як тэхніку, так так і акопы.

Па яе словах, на сеткі штомесяц аб’яўляюцца зборы і людзі дапамагаюць не толькі ў Грузіі, але і ва Украіне:

Мы кожны месяц адкрываем зборы на неабходную суму, бо мы атрымліваем памеры і ўжо ведаем колькі нам прыкладна патрэбна. Мы адкрываем зборы ў сацсетках, у Instagram, Telegram, Facebook. Вельмі шмат людзей з Украіны скідае, прыходзяць мясцовыя кідаюць на грузінскую картку. Калі мы плялі белую тканіну, то нам трохі дапамагалі мясцовыя, прыносілі белы матэрыял. Матэрыял мы бяром з Украіны.

Працай з сеткамі займаюцца не толькі ўкраінцы, але і таксама беларусы, якія вымушаныя былі пакінуць Радзіму з-за палітычнага пераследу ў сувязі з падзеямі 2020 году.

Беларускае Радыё Рацыя