Беларусы Ізраіля: Пандэмія каронавіруса ў нас адыйшла на 2 план
Вакцынацыя ў Ізраілі дапамагла вярнуцца да нармальнага жыцця. Але захоўваюцца правілы праходжання каранціна, сацыяльнай дыстанцыі, у поўнай меры не адноўлены турызм. Лакдаўн, як у мінулым годзе, не плануецца, – распавёў беларус Максім Мельнікаў:
„Ёсць эпідэмія, ёсць захворванні, ёсць цяжкія выпадкі. Людзі падключаныя да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Але гэта ўсё неяк адыйшло на 2 план. Краіна жыве побач з эпідэміяй, зусім не так, як было ў лютым-сакавіку 2020. Цяпер гэта звычайнасць”.
Колькасць цалкам вакцыянаваных у Ізраілі на дадзены момант дасягае 60%. Хаця б адную дозу вакцыны атрымала звыш 65% насельніцтва.
Беларускае Радыё Рацыя