Беларусы-каталікі Лодзі разам адзначылі Вялікдзень



Вялікдзень — найвялікшае хрысціянскае свята, у гэты дзень Хрыстус сваёю крывёю адкупіў увесь свет. Зазвычай велікодную нядзелю праводзяць у сямейным коле, вернікі-беларусы польскай Лодзі сабраліся разам на ўжо традыцыйную нядзельную імшу, пасля якой ў цёплай сяброўска-сямейнай аімасферы азначылі Уваскрасенне Хрыстова. Маленькіх прыхаджанаў павіншавалі прыемнымі падарункамі.

Напярэдадні ў Вялікую суботу польскіх прыхаджан Касцёла Святога Юзафа і беларускіх вернікаў аб’яднала сумесная Пасхальная вігілія, якая праходзіла адразу на дзвюх мовах. На пачатку ў двары перад уваходам ад Жыватворнага агню быў запалены Пасхал.

У святочнай літургіі тэкст чытанняў, што гучалі на беларускай мове, па-польску дубляваўся на экране для польскіх вернікаў. Завершылася імша спевамі гурта Znak Stop разам з трыма дзяўчатамі, якія спяваюць падчас беларускіх набажэнстваў.

Ужо паўгады праводзіць набажэнствы на беларускай мове ў найстарэйшым касцёле Лодзі беларускі святар Дзмітрый, які вымушана пакінуў радзіму, як і дзясяткі тысяч ягоных суайчыннікаў. За гэты час у Лодзі ўмацавалася сталая беларуская каталіцкая суполка, што натхняе нават польскага ксяндза, – ён двойчы і сам праводзіў імшу для беларускіх вернікаў на іх роднай мове ў адсутнасць кс. Дзмітрыя. Самая наймалодшая дзяўчынка 7-мі месяцавая Арынка, народжаная ў Лодзі і ахрышчаная ўжо тут, у Касцёле Святога Юзафа.

Яніна Стэфанчук, Беларускае Радыё Рацыя