Беларусы Кіева зладзілі акцыю памяці Вітольда Ашурка



Сёння, 22 траўня, беларусы Кіева прыйшлі да амбасады Беларусі, каб ушанаваць памяць беларускага палітвязня Вітольда Ашурка.

„Мы выказваем шчырае спачуванне сям’і Вітольда, усім яго блізкім. Нагадваем усім паслугачам рэжыму Лукашэнкі, што адказнасць за катаванні і забойствы нясуць не толькі непасрэдныя выканаўцы загадаў і іх начальства, але і чыноўнікі, якія займаюцца адбельваннем рэжыму ў вачах міжнароднай супольнасці, а значыць, і амбасадары”,  – напісала ў сваім фэйсбуку адна з удзельніц акцыі Алена Талстая.

Беларускае Радыё Рацыя