Беларусы ладзяць антываенную акцыю на ПП Варшаўскі мост



Беларусы, якія знаходзяцца ў Польшчы, ладзяць антываенную акцыю ля ПП Варшаўскі мост.

Лідар НАУ Павел Латушка разлічвае і на ўдзел жыхароў Берасця: 

–  Бярыце з сабой сцягі бел-чырвона-белыя, украінскія сцягі, малюйце плакаты. Такая акцыя мэтававаная намерам падтрымаць украінскі народ у барацьбе супраць акупацыі. З дадзенай просьбай да нас звярнуліся прадстаўнікі ўкраінскага супраціву. Да тых, хто накіруецца да памежнага пераходу, просьба мець пры сабе пашпарты і рэчы першай неабходнасці. Калі нас збярэцца шмат, мы звернемся да жыхароў Берасця з просьбай падтрымаць нашу акцыю з беларускага боку. Магчыма, я разумею, для іх гэта будзе складана, але з такім зваротам мы таксама будзем звяртацца да берасцейцаў. Праявім салідарнасць з украінскім народам! Жыве Беларусь! Слава Украіне!

Нагадаем, што ў Польшчу з Украіны прыбылі больш за 500 тысяч уцекачоў. Такую інфармацыю агучыў польскі прэзідэнт Анджэй Дуда на адкрыцці пасяджэння Рады нацыянальнай бяспекі.

Беларускае Радыё Рацыя