Беларусы Літвы выказваюць рашучы пратэст супраць агрэсіўных дзеянняў Расеі ва Украіне



Зварот беларусаў Літвы

Мы, беларусы Літвы, выказваем рашучы пратэст супраць агрэсіўных дзеянняў Расеі ва Украіне. Выказваем падтрымку ўкраінскаму народу. Рашуча асуджаем ваенныя дзеянні Пуціна супраць незалежнай дзяржавы і прадастаўлення Лукашэнкам тэрыторыі Беларусі для нападу на Украіну.

Звяртаемся да сусветнай супольнасці, ААН, ЕЗ, ЗША і інш. аказаць максімальную дапамогу Украіне і паспрыяць спыненню агрэсіі супраць яе.

З часоў Кіеўскай Русі беларусы і ўкраінцы былі разам, разам прайшлі агульны гістарычны шлях, разам дзялілі радасці, боль, расчараванні. Немагчыма, каб сёння два ўзурпатары нас перасварылі і падзялілі. Гэта і наша вайна з акупантамі. Будзем разам змагацца магчымымі сродкамі за перамогу святла, праўды над расейскай цемрай і хлуснёй і аказваць украінскаму народу пасільную дапамогу ў гэтым змаганні.

Таварыства беларускай культуры ў Літве
Старшыня А. Адамковіч

Згуртаванне беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы
Старшыня М. Логвін

Віленскі беларускі клуб “Сябрына”
Старшыня В. Стэх

Асацыяцыя “Крывія”
Старшыня З. Карачун

Беларускі Культурны Цэнтр „Крок” горада Вісагінаса
старшыня А. Давыдзюк

Культурны цэнтр імя Якуба Коласа
Старшыня А. Адамковіч

Віленскі цэнтар грамадзкіх ініцыятываў „Дэмакратыя для Беларусі”
Старшыня Рады С. Гаўрыленка

Віленскае беларускае таварыства палітычных вязняў і ссыльных
Старшыня В. Стэх

Грамадскае аб’яднанне “Дапамога”
Дырэктар Наталля Калегава

Згуртваванне беларускай моладзі Вільні
Старшыня В. Савянкоў

Лілея Плыгаўка
Экс-дырэктар Цэнтра беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры Літоўскага
эдукалагічнага ўніверсітэта

Галіна Сівалава
Экс-дырэктар Віленскай беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны

Сяргей Харэўскі
Мастацтвазнаўца, культуролаг, выкладчык Еўрапейскага Гуманітарнага Унівэрсітэта