Беларусы масава з’язджаюць за мяжу



Усё больш беларусаў пакідае родную краіну з-за небяспекі ў ёй заставацца. Але акліматызацыя ў чужой краіне, нават такой прыязнай да беларусаў як Польшча, праходзіць у кожнага па-рознаму, і вельмі часта нялёгка, гаворыць Алег з Берасцейшчыны:

– У Беларусі я працаваў за тысячу рублёў ва ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь. Мне мазгі задаўбалі тысяч на дзесяць беларускіх рублёў. А гэта таго не каштавала. А тут атрымліваю ўжо больш за паўтары тысячы еўра, але мазгі спакойныя. Так, ёсць свае нюансы, кім я тут толькі не працаваў.

Вяртанне ў Беларусь пры падзенні рэжыму хутчэй за ўсё будзе залежаць ад інтэгравання кожнага ў новае грамадства, лічаць беларусы ў Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя