Беларусы масава з’язджаюць за мяжу
За апошнія 9 месяцаў 2021 году Літва выдала беларусам 4164 гуманітарныя візы. Гуманітарныя візы для беларусаў Літва пачала выдаваць пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Іх могуць атрымаць тыя, хто пацярпеў ад рэпрэсіяў і каму пагражае палітычны пераслед у Беларусі.
Са жніўня мінулага году Польшча выдала беларусам 12 тысяч гуманітарных візаў, якія дазваляюць працаваць у краіне. Улады Латвіі далі 834 дазволы беларусам на ўезд праз экстраардынарныя гуманітарныя ўмовы.
Паводле памежнай службы Украіны, са жніўня мінулага году мяжу перасеклі 100 тысяч беларусаў. Гэта не значыць, што ўсе гэтыя людзі засталіся жыць ва Украіне. У Дзяржаўную міграцыйную службу краіны звярнуліся 64 грамадзяніна Беларусі дзеля атрымання статусу ўцекача або дадатковай абароны ад украінскай дзяржавы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: hubs.ua