Беларусы на беластоцкай сцэне наступныя два дні



У рамках тэатральнага фестывалю «Напрамак Усход», які ўжо 5 раз праходзіць у сталіцы Падляшша – беларускае тэатральнае мастацтва прысутнічае традыцыйна. Сёлета няма дзяржаўных тэатраў, а стаўку зрабілі на незалежныя праекты. Ужо сёння а 19.00 паводле мясцовага польскага часу на сцэне Кіно ТОН, які на Рынку Касцюшкі – выступіць тэатральная група «Свабодныя купалаўцы» са спектаклем «Я». Расказвае намеснік дырэктара беластоцкага тэатра, які выступае арганізатарам фестывалю Мартына Занеўская.

„Артысты з Мінска ўжо да нас даехалі, зараз яны ужо пасля першых рэпетыцый. У сераду іх можно будзе ўбачыць на сцэне „Кінатон”. Вельмі чакаем гэтага выступу, бо мы ўжо бачылі іх на нашай сцэне неаднаразова. Нам вельмі цікава, што яны падрыхтавалі ў гэты раз, які гэта будзе спектакль. Спектакль трохі дакументальны, аб біяграфіях канкрэтных артыстаў, вельмі чакаем гэты вечар”.

А заўтра (30 верасня) выступяць прадстаўнікі незалежнага тэатральнага праекта са спектаклем «ГэтаМы». Паказ адбудзецца ва ўніверсітэцкім цэнтры культуры на вуліцы Цыялкоўскага 1N.