Беларусы на памежжы: Грамадзянскай вайны у Беларусі няма, але ў краіне шмат абыякавых
Беларуская дыяспара ў свеце, у тым ліку і ў Беластоку, працягвае павялічвацца.

Пра адну з прычын выезду з Беларусі распавёў новапрыбыўшы ў сталіцу Падляшша беларус, які таксама адбыў пакаранне за ўдзел у пратэстах 2020 года:
– Існуе два супрацьлеглых лагера. Мы, якія ўсё яшчэ штосьці робяць, спрабуе зрабіць у Беларусі. Таксама ёсць людзі, якія на жаль практычна не цікавяцца палітыкай. Не ведаю, які з лагераў большы, але пакуль усё ж такі напэўна большы лагер абыякавых беларусаў.
Паводле нядаўняга даследавання Цэнтра новых ідэй, беларуская дыяспара, у тым ліку і Беластока, мае вялікі стратэгічны патэнцыял. Беларусы замежжа захоўваюць сувязі з блізкімі людзьмі, якія засталіся ў Беларусі, і праяўляюць высокую грамадскую актыўнасць. Толькі 42% рэспандэнтаў плануюць вярнуцца ў Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя
