Беларусы на тэатральным фестывалі «Напрамак Усход»



„Свабодныя купалаўцы» пакажуць спектакль «Я», а незалежны тэатральны праект – спектакль «Гэта мы». Беларускіх тэатралаў чакаюць у Беластоку на фестывалі «Напрамак Усход», які ўжо ПЯТЫ раз арганізуецца ў сталіцы Падляшша, сёлета ён пройдзе з 19 верасня па 4 кастрычніка. Акрамя тэатраў з Арменіі, Грузіі, Польшчы –, як штогод прыязжаюць і беларусы, сёлета яны зрабілі стаўку на незалежныя праекты.

Сярод якіх спектакль «Гэта мы», паводле «Радзіва Прудок» Андруся Горвата, спектакль зрабіў украінскі рэжысёр Стас Жыркоў. Пра яго расказвае акцёр Мікалай Стонька:

– Такая дзіўная, але вельмі прыемная рэч адбылася і адбываецца зараз са спектаклем. Пасля таго, як адбыліся выбары прэзідэнта ў Беларусі ў 2020 годзе, мы пачалі граць гэты спектакль на дваравых сустрэчах у Менску. Мы зразумелі, што спектакль – гэта нават вельмі мала сказаць, што ён актуальны. Ён набыў нейкія новыя колеры. Кожны чалавек, кожны беларус нешта знойдзе для сябе.

Беларусы ў Беластоку выступаюць 29 і 30 верасня. Бясплатныя запрашэнні на паказы ўжо даступныя ў касе арганізатараў фестывалю – драматычнага тэатра імя А. Венгеркі, якая месціцца па адрасе Сураская, 1 у Беластоку.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: socnews.by