Беларусы – найбуйнейшая група іншаземцаў, якая сёлета атрымала прытулак у Польшчы
За першыя тры кварталы бягучага года заявы аб міжнароднай абароне ў Польшчы падалі амаль 5 200 замежнікаў. Пра гэта інфармуе Упраўленне па справах іншаземцаў.

Да канца верасня прытулку ў Польшчы прасілі, перш за ўсё, грамадзяне Афганістана і Беларусі. Сярод разгледжаных заяў, амаль у палове выпадкаў былі вынесены станоўчыя рашэнні. Цягам першых трох кварталаў бягучага году міжнародную абарону ў Польшчы атрымалі 934 іншаземцы. У асноўным з Беларусі – 733 асобы.
Паводле правілаў, замежнік можа атрымаць міжнародную абарону, калі ў краіне паходжання яму пагражае пераслед або рэальная рызыка страты жыцця або здароўя. Гэта пры ўмове, што ён не ўяўляе сабой пагрозы бяспецы краіны, у якой прытулак хоча атрымаць.
Беларускае Радыё Рацыя
