Беларусы Нідэрландаў ладзяць акцыі салідарнасці



Правядзенне акцый салідарнасці з палітвязнямі і актуалізацыя тэмы з санкцымі, падтрымка стачкамаў і бежанцаў – пераважна такія кірункі працы зараз маюць прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Нідэрландах, – расказаў беларус Ілля Шчарбіцкі:

„Апошнім часам у нас праводзіліся розныя культурныя мерапрыемствы: выставы, акцыі. 20 гадоў таму зніклі некалькі чалавек, якіх рэжым Лукашэнкі знішчыў фізічна, і акцыі былі прысвечаны ім”.

Ілля Шчарбіцкі дадаў, што зараз салідарныя дзеянні скіраваны на больш доўгатэрміновыя вынікі. І калі не будзе сур’ёзных каранавірусных абмежаванняў, то ў восеньскі перыяд беларусы працягнуць свае афлайн-актыўнасці.

Беларускае Радыё Рацыя