Беларусы Нямеччыны працягваюць актыўнасць



Збор гуманітарнай дапамогі для Украіны, дапамога сем’ям палітвязняў і Палку Каліноўскага, арганізацыя Купалля. І гэта далёка не поўны спіс актыўнасцяў беларусаў у Нямеччыне.

Распавядае прадстаўнік беларускай дыяспары Антон Малкін:

 – Наша дыяспара, як заўжды, працягнула культурную сваю праграму, правялі некалькі канцэртаў, яшчэ некалькі канцэртаў запланавана і мерапрыемстваў. Адзначылі Купалле. Дыяспара НРВ далучылася да галандскай дыяспары, таму сумесна правялі мерапрыемства. Гэта таксама такое культурна-масавае. Некаторая частка дыяспары далучылася да баварскай дыяспары, дзе таксама быў намётавы летнік.

Антон Малкін дадаў, што беларусы Нямеччыны, нягледзячы на летнія вакацыі, працягваюць заставацца актыўнымі, у тым ліку ўздымаюць беларускае ды ўкраінскае пытанні.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя