Беларусы Падляшша: мы павінны памятаць, хто мы



Беларусы Польшчы не павінны саромецца сваёй нацыянальнасці і мовы, а наадварот ганарыцца тым, што мы – беларусы”, – кажа нараджэнец гайнаўскай зямлі Уладзімір Парфянюк. Ён працуе інструктарам па каратэ Цунамі і дае заняткі не толькі ў розных гарадах Польшчы, але і па ўсім свеце. І ў кожнай кропцы свету падкрэслівае, што ён – беларус з Польшчы:

– Вядома, што мы жывем у Польшчы, але мы павінны памятаць, хто мы. Што ў нас ёсць і другая мова, і другая рэлігія. Трэба таксама памятаць і пра тое, што мы цяпер ужо ў Эўропе, і скажам у свеце. Штосці такое, як беласточчына не выступае нідзе ў Польшчы. Што на беласточчыне ёсць многа беларусаў. Тут другая кульура, і другая рэлігія, і мы можам шмат цікавага сказаць і паказаць. Я думаю, што гэта яшчэ не выкарастана.

У Польшчы да канца верасня праводзіць перапіс насельніцтва. Прыняць у ім удзел – абавязак не толькі грамадзян Польшчы, але і іншаземцаў, якія пражываюць у краіне. Вынікі перапісу будуць вызначаць далейшую дзяржаўную падтрымку ў тым ліку беларускай нацыянальнай меншасці.

Беларускае Радыё Рацыя.