Беларусы Польшчы далучыліся да збору на Bayraktar для ўкраінцаў
Радыё Рацыя паразмаўляла з Томашам Сулімам. Гэта жыхар Падляшша, радны Бельска-Падляшскага, старшыня Саюзу беларускіх журналістаў у Польшчы, музыка і культуролаг. Ён стварыў асобную скарбонку менавіта для беларусаў, куды збіраюцца ахвяраванні на Bayraktar.
РР: Чаму Вы вырашылі стварыць менавіта асобную скарбонку, і вылучыць менавіта беларускі ўнёсак у гэтую справу?
– Ну а чаму не? Гэтая вайна беларусам не абыякавая. Я маю на ўвазе і нашую меншасць у Польшчы, як і нашую дыяспару. Усё ж такі ў Польшчы тэма вайны ўжо трохі сціхла. А я заўважыў на польска-беларускай мяжы, што яна пагражае паўзучай катастрофай. Людзі проста адмаўляюцца ад беларускасці, бо ў Польшчы беларускасць атаесамляецца амаль выключна з Лукашэнкам. Акрамя гэтага Слава Ксеракоўскі, ініцыятар гэтых збораў, запрапанаваў, і я адгукнуўся: так, давайце зробім, як беларусы, пакажам салідарнасць з Украінай. Зараз ужо гэта 4 мільёны, гэта грандыёзная сума, якую ўдалося атрымаць, але гэтага пакуль яшчэ мала, бо патрэбна 22 мільёны. Нашая беларуская суполка за 3 дні сабрала амаль 30000, і я лічу, што ў наступныя дні таксама падлучацца наступныя беларусы, да чаго я сардэчна запрашаю.
РР: У мяне зараз перад вачыма гэтая старонка ў інтэрнэце. Я бачу, што ахвярадаўцаў з беларускага боку ўжо каля 200. І прычым кожны ахвяруе даволі немалыя сумы: 100, 150, 200 злотых. Ты ацаніў гэты ўнёсак?
– Так, канешне. Але былі такія сумневы, навошта гэты беспілотнік Bayraktar? Гэта ж бомбы і смерць. Гуманітарная дапамога ідзе сваёй чаргой. Але такую жудасную вайну, якая зараз ідзе ва Украіне, усё ж такі можна выграць зброяй. А Bayraktar гэта самая сучасная зброя. Гэта вельмі моцны рух, які ідзе з Польшчы, і ад польскіх беларусаў.
РР: Па жыцці ты пацыфіст? Адная справа – гэта збіраць ахвяраванні для ўцекачоў, ахвяраў вайны, а іншая – на зброю, якая відавочна будзе забіваць тых расейскіх акупантаў.
Я, канешне, пацыфіст, толькі скажу трохі больш дыпламатычна: мы збіраем грошы на беспілотнік, які будзе перадазены ўкраінскай арміі. Якія мэты ў украінскай арміі? Мы дадумваемся. Не толькі знішчаць. Гэта таксама можа быць назіранне за пазіцыямі ворагаў. Такім чынам, можна вытлумачыць, што гэта таксама на карысць рэсурсаў украінскай арміі ўсё-такі.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя