Беларусы працягваюць актыўна валанцёрыць на ўкраінска-польскай мяжы



Беларусы працягваюць актыўна валанцёрыць на ўкраінска-польскай мяжы. Караліна Цярэнцьева – чарговы таму прыклад.

У свой час дзяўчына вымушана была пераехаць з Віцебска ў Кіеў. Там яна заснавала Беларускі Хаб. Калі ж пачалася вайна, актывістка рэлакавалася ў Польшчу, дзе стала дапамагаць бежанцам.

“Немагчыма сядзець без справы і рабіць выгляд, што нічога не адбываецца, калі ідзе вайна”, – кажа Караліна Цярэнцьева.

– Вельмі важна дапамагаць людзям. Асабліва калі яны знаходзяцца ў цяжкой сітуацыі. Плюс, мне добра, што я ведаю беларускую, укріанскую, рускую, польскую мовы, крыху ангельскай. У гэтым плане я ўніверсальны баец.

Цяпер Караліна валанцёрыць у Пшымыслі. Але дзяўчына верыць, што аднойчы ўсё ж зможа вярнуцца дадому.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя