Беларусы працягваюць дапамагаць украінскім уцекачам



Шмат такіх актывістаў і ў Пшэмыслі – польскім памежным гарадку.

Дарэчы, для некаторых валанцёраў такі досвед дапамогі за мяжой новы.

„Тым не менш добраахвотнікі актыўна ўключаюцца ў працу”, – расказвае беларуска Караліна:

– Для мяне гэта першы раз, калі я недзе ў Еўропе пачала валанцёрыць. Спачатку было складана, бо пакуль прызвычаішся да польскай мовы. Цяпер ужо лёгка і добра разумею польскую мову. Змена ў нас ідзе восем гадзін, за змену можа прайсці ад 100 да 700 чалавек. Негатыўныя выпадкі мінімальныя.

Цяпер Караліна жыве і валанцёрыць у Пшэмыслі. Яна не толькі дапамагае ўкраінцам, але і распавядае ім пра беларускія рэаліі. Пасля гэтых замалёвак перыядычна негатыўнае стаўленне ўцекачоў да беларусаў змяняецца – і дзяўчына чуе шмат слоў падтрымкі і падзякі.

Беларускае Радыё Рацыя