Беларусы працягваюць прыбіраць узбярэжжа Віслы



10 беларускіх добраахвотнікаў з ліку бежанцаў у Варшаве вырашылі прыняць удзел у акцыі па прыборцы ўзбярэжжа Віслы. Яны працуюць разам з польскімі валанцёрамі. Бонусам за чатырохдзённую прыборку стане палёт над Варшавай на паветраных шарах з дзесяціметровым бел-чырвона-белым сцягам. Але не толькі гэта стала матывацыяй удзелу, кажа адзін з беларускіх валанцёраў Руслан Гусейнаў:

– Мы прыборку праводзім не дзеля нейкай карысці, а менавіта за добрую экалогію. Выходзім, каб тут падтрымаць чысціню і парадак.

Кацярына Кучук: Хочам зрабіць нешта прыемнае ў адказ на тое, што Польшча ўсё ж такі нас прыняла і дала нам прытулак. Многім з нас не было іншага варыянту, як замежжа. У знак удзячнасці мы вось гэта робім.

Паводле беларускіх валанцёраў, яны абавязкова выканаюць умовы акцыі, каб бел-чырвона-белы сцяг палунаў над Варшавай.

Цалкам матэрыял:

Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя