Беларусы прыбіраюць узбярэжжа Віслы ў Варшаве
Беларуская каманда з 15-ці чалавек вырашыла пазмагацца за права палётаць на паветраных шарах над Варшавай.
Для гэтага трэба чатыры разы схадзіць на прыборку пляжаў Віслы і адзначыць гэта ў картцы, якую ім выдалі арганізатары мерапрыемства, кажа удзельнік акцыі Руслан Гусейнаў:
– Прыборка тэрыторыі каля Віслы. Гэта дае шанец паляцець на паветраным шары з сяміметровым бел-чырвона-белым сцягам. Калі картачка будзе запоўнена, тады смела можна адпраўляцца у вандроўку на паветраным шары.
Паводле Руслана Гусейнава, спалучэнне прыемнага з карысным дае магчымасць зрабіць пляжы Віслы чыстымі і прыцягальнымі для адпачынку людзей.
Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя