Беларусы прынялі ўдзел у Нацыянальным дні памяці Варшаўскага паўстання
Сябры партый Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі і «Народнай грамады» Статкевіча прынялі ўдзел у Нацыянальным дні памяці Варшаўскага паўстання. Паўстанне за незалежнасць і свабоду Польшчы выбухнула 1 жніўня 1944 года.

Беларусы Варшавы ўспрымаюць гэтую трагічную старонку польскай гісторыі як свой боль. Паўстанне ім нагадала 2020 год, калі бяззбройныя беларусы выступілі за сваю свабоду і незалежнасць, – кажа гісторык, кіраўнік суполкі партыі БХД у Варшаве Яўген Дудкін:
– Прыклад палякаў паказаў, што нават і мы ў 2020 годзе сутыкнуліся з падобнай гісторыяй, калі супраць бяззбройных беларусаў выйшаў АМАП, міліцыя, унутраныя войскі. І пры гэтым Расея назірала, назірала, каб падтрымаць Лукашэнку. А хтосьці кажа, што наадварот, пераапранутыя ў вопратку беларускіх міліцыянераў гэтыя расейцы збівалі беларусаў. То бок, гэтая гісторыя паўтарылася.
Варшаўскае паўстанне стала адной з самых крывавых старонак сучаснай польскай гісторыі. Паводле розных падлікаў, падчас яго загінула да 200 тысяч чалавек.
Цалкам матэрыял:











Беларускае Радыё Рацыя
