Беларусы прынялі ўдзел у парадзе Шумана ў Варшаве



У польскай сталіцы адбыўся традыцыйны парад, названы ў гонар французскага палітыка Роберта Шумана, аднаго з заснавальнікаў Еўрапейскага звяза. Менавіта 9-га траўня 1950 года міністр замежных спраў Францыі прапанаваў стварэнне аб’яднанай Еўропы.

2015-05-09_Zavalnia_parad_Schumana_fota (10)

У сёлетнім парадзе ў Варшаве ўдзел узялі таксама і беларусы. Актывіст Руху салідарнасці „Разам” Алег Радзюк кажа, што вырашыў прыняць удзел у мерапрыемстве, каб паказаць, што Беларусь хоча быць часткай еўрапейскай супольнасці:

– Сёння мы – беларусы выйшлі на гэтую акцыю, каб паказаць Еўразвязу, што мы хочам быць часткай агульнаеўрапейскай супольнасці і паказаць, што Беларусь – гэта еўрапейская краіна.

Падчас мерапрыемства асаблівая ўвага была нададзена салідарнасці з Украінай. Жыхары Варшавы падпісвалі паштоўкі для Надзеі Саўчанкі, а таксама ставілі свае подпісы за з’яўленне вуліцы „Герояў Майдана” ў польскай сталіцы, кажа старшыня аргкамітэта „Еўрамайдан Варшава” Наталля Панчанка:

– Падпісваем паштоўкі для Надзеі Саўчанкі, паколькі ў яе паслязаўтра дзень нараджэння. Мы збіраем подпісы жыхароў за тое, каб у Варшаве з’явілася вуліца „Герояў Майдана”. Акрамя гэтага маем яшчэ адзін экспанат, якім мы хацелі нагадаць Еўропе, што за яе сёння паміраюць ва Украіне – гэта хлопец, які апрануты ў каску і бронежылет.

Нагадаем, што 9-га траўня адзначаецца як Дзень Еўропы.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Варшава