Беларусы прыпынілі галадоўку ля будынка Еўракамісіі ў Варшаве
4 чэрвеня а 10 раніцы беларусы, як і абяцалі Ціханоўскай пры сустрэчы 3 червеня, прыпынілі дзевяцідзённую галадоўку ля будынка Еўракамісіі.
Падчас галадоўкі імі былі сабраныя подпісы пад петыцыяй па ўзмацненні санкцый Еўразвяза і Амерыкі ў адносінах да лукашэнкаўскага рэжыму. Гаворыць удзельніца акцыі Дзіяна Ігнаткава:
– Мы назбіралі неабходную колькасць подпісаў. І перадаем іх у Еўракамісію.
– Мы ставім гэтую акцыю на паўзу. Мы дадзім час Еўракамісіі разглядзець нашую петыцыю. Калі не будзе рэакцыі, то мы працягнем акцыю, магчыма ўжо ў Брусэлі.
Паводле ўдзельнікаў акцыі, дзякуючы падтрымцы грамадскасці, галадоўка прайшла нармальна. Адбылася толькі адна замена на пяты дзень акцыі. Калі дзяўчына спыніла галадоўку па медычных паказчыках.
Беларускае Радыё Рацыя