Батумі: кібершкола ад беларуска-украінскай каманды
У грузінскім Батумі распачынае свае заняткі новая прастора Intellectum.space, на базе якой беларуска-украінская каманда будзе навучаць і ўжо навучае падлеткаў.

У чым асаблівасці прасторы, распавядае беларус Дзяніс – адзін з сазнавальнікаў прасторы:
-Мы адкрыл прастору, вялікі офіс і назвалі яго Intellectum.space . Тут будзе школа робататэхнікі і школа праграмавання для дзяцей і моладзі. Мы ўмоўна раздзялілі дзяцей на тры катэгорыі. Гэта групы ад 6 да 9 гадоў і ад 9 да 14 у робататэхніцы. І ад 6 да 15 – для школы праграмавання.
Па словах Дзяніса, падлеткаў запісваюць на заняткі толькі пасля пробнага занятку, на якім можна даведацца пра веды дзіцёнка:
-Кожную сераду ў нас праходзяць пробныя заняткі для ўсіх катэгорый дзяцей. І на гэтым занятку яны ў першую чаргу высвятляюць, якія ў іх веды. І выкладчыкі адразу могуць бацькам прапанаваць тую групу, у якую гэтых дзяцей можна накіраваць па ўзросце. Але бывае і такое, што дзеці 7 – 8 гадоў валодаюць такімі ведамі, якімі не валодаюць нават дзесяцігодкі. Таму мы такіх дзяцей накіроўваем у больш старэйшыя групы. Гэта зроблена для таго, каб дзецям было цікава.
Сярод тых, хто ходзіць на заняткі ў батумскую прастору Intellectum.space, ёсць дзеці беларускіх журналістаў і актывістаў, а таксама ёсць дзеці з Украіны, якія былі вымушаныя з’ехаць з пачаткам вайны.








Беларускае Радыё Рацыя
