Беларусы Тбілісі: „Не” вайсковай агрэсіі і рэферэндуму
Беларускія актывісты, што з’ехалі ад пераследу ў сталіцу Грузіі Тбілісі, правялі акцыю ў цэнтры гораду, каб выказаць сваё „не” расейскай агрэсіі ва Украіну.

Пра акцыю распавядае адна з удзельніц Алена Трызна:
– Ва Украіне зараз вельмі напружаная сітуацыя. Беларусы выказалі сваю салідарнасць з украінскім народам. Адпаведна ў нас яшчэ ідзе паралельна чыста беларуская тэма – гэта рэферэндум, ён незаконны, але яго хочуць правесці. І беларусы гаворыць: „Не рэферэндуму!”
Акцыі ў грузінскай сталіцы адбываюца штотыдзень і актывісты кожны раз выбіраюць новыя месцы для акцыі. Па неафіцыйным дадзеным у Грузіі зараз знаходзяцца некалькі тысяч беларусаў, што мусілі пакінуць Радзіму, хаваючыся ад пераследу.



Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя
