Беларусы Труймяста: Наступныя народзіны Ціханоўскай адзначым у вольнай Беларусі!



У мінулыя выходныя беларусы агламерацыі Труймяста, якая складаецца з гарадоў Гданьск, Сопат і Гдыня правялі акцыю салідарнасці з беларускім народам, і павіншавалі абранага прэзідэнта Беларусі Святлану Ціханоўскую з народзінамі. 

На акцыю прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек, якія прынеслі з сабою беларускія нацыянальныя сцягі і плакаты. Кажа адна з арганізатарак акцыі:

„Вольныя беларусы Труймяста віншуюць прэзідэнта Беларусі Святлану Ціханоўскую з днём народзінаў. Наступныя народзіны адзначым разам у вольнай Беларусі! Жыве Беларусь!”

Акцыі салідарнасці ў Гданьску ладзяцца ўжо больш за год запар пасля падзеяў 9 жніўня. Прысутныя падкрэсліваюць важнасць такіх акцыяў, па іх словах яны нагадваюць беларусам, што мы не здаліся, і працягваем змаганне. 

Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя