Беларусы Труймяста збіраюць сродкі на транспарт для палка Каліноўскага



Далучыцца да збору сродкаў для добраахвотнікаў палка Каліноўскага, якія абараняюць Украіну і Беларусь, прапануюць беларусы Труймяста. Ён стартаваў літаральна два тыдні таму.

Фінансы неабходныя на набыццё двух аўто, распавёў адзін з ініцыятараў Андрусь Архіпенка:

Дабрачынны збор на пакупку двух аўтобусаў для палка Каліноўскага. Прыйшоў запыт ад палка Каліноўскага на тое, што патрэбны адзін аўтамабіль для аднаго з падраздзяленняў, а другі аўтамабіль для людзей, якія ездзяць на вучэбны палігон. У іх няма транспарту, каб можна было ўзяць пабольш людзей. Таму вырашылі сабраць сродкі на пакупку двух аўтобусаў.

„У 105 гадавіну стварэння БНР абвяшчаем наступную кампанію матэрыяльнай дапамогі нашым ваярам ва Украіне! Хлопцы з батальёна Волат вельмі задаволеныя VW Transporter, які мы набылі ў лютым. Рэшта 4940 zł з апошняй кампаніі пойдзе ў лік гэтага збору, які таксама адбудзецца цягам трох месяцаў”, – значыцца на старонцы, дзе вядзецца збор сродкаў.

Беларускае Радыё Рацыя