Беларусы ў Беластоку: Разам з украінцамі лічым кожны падбіты расейскі танк



Ля гарадской ратушы прайшла дэманстрацыя салідарнасці «Украіна, мы з табой!», арганізаваная моладзевымі і жаночымі актывістамі горада.

У адкрытасці, салідарнасці, мабілізацыі і гатоўнасці дапамагчы, як украінцам, так і беларусам, прызналася арганізатарка мерапрыемства, Сафія Станкевіч:

-Гэта акцыя салідарнасці з жыхарамі Украіны, якія засталіся там, і якія зараз прыязджаюць у Польшчу. Мы ўсведамляем, што агрэсарам з’яўляецца дыктатар, а не людзі. І мы не лічым беларусаў і беларусак агрэсарамі.

Прысутныя на дэманстрацыі беларусы таксама падзялілся тым, як перажываюць за сыход вайны ва Украіне, якая важная і для далейшага лёсу Беларусі:

-Там дзяўчынка ў Мелітопалі сядзіць ужо трэці дзень у падвале. Тэлефаную ёй, імкнуся падняць ёй настрой. А ў самога слёзы на вачах.

-Прыехалі сюды, збеглі ад рэжыму Лукашэнкі. Схаваліся тут.

-У мяне ў Беларусі застаўся брат, і ён сказаў, што калі яго прызавуць у армію, любымі шляхамі збяжыць і будзе ваяваць за Украіну.

Падчас дэманстрацыя салідарнасці «Украіна, мы з табой!» на гарадской плошчы сабралася каля 60 чалавек. Над горадам луналі ўкраінскія, польскія і беларускія сцягі пад гукі гімну Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя