„Беларусы ў Кракаве” – жыццё нефармальнага аб’яднання



Беларуская дыяспара ладзіць вячоркі, святы ды вечарыны, праводзіць гістарычны клуб. Такімі справамі занятыя прадстаўнікі нефармальнага аб’яднання „Беларусы ў Кракаве”.

Адзін з арганізатараў Зміцер Раманцоў адзначыў, што сакавік выдаўся вельмі насычаным, але і ў красавіку чакаецца не менш мерапрыемстваў:

Беларусы Кракава працягваюць гуртавацца, працягваюць дапамагаць адзін аднаму. Вельмі насычаным у нас быў сакавік, беларусы разам адзначалі Дзень Волі. Адбылося шэсце, увечары адбыўся святочны канцэрт, а таксама паэтычныя чытанні. Акрамя гэтага ў сакавіку прайшла выстава беларускай мастачкі Наталлі Борд, папярэднічаў вернісаж, на які прыйшло дастаткова шмат людзей.

Таксама ў Кракаве прыкладна раз на месяц адбываюцца экскурсіі па частцы гораду, якая мае нешта звязанае з беларусамі ці беларускай гісторыяй. Уся інфармацыя пра бліжэйшыя мерапрыемствы змяшчаецца ў сацыяльных сетках.

Беларускае Радыё Рацыя