Беларусы ў Польшчы рыхтуюцца да перапісу насельніцтва
З 1 красавіка ў Польшчы распачнецца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла. Сярод пытанняў перапісу выдзяляюцца пункты нацыянальнай прыналежнасці, мовы стасункаў у хатніх умовах і пытанне веравызнання. Супрацоўнікі нашага „Беларускага Радыё Рацыя” таксама возьмуць удзел у перапісе і расказалі, што пазначаць па гэтых важных пытаннях:
Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла ў Польшчы будзе праводзіцца з 1 красавіка па 30 чэрвеня праз інтэрнэт, праз тэлефон або на даму перапісчыкамі.
Беларускае Радыё Рацыя