Беларусы, украінцы і грузіны ў Батумі: акцыі штодня
Традыйная акцыя супраць вайны ва Украіне адбылася на цэнтральнай плошчы Батумі – плошчы Еўропы. Акцыя сабрала некалькі дзясяткаў актывістаў з розных краін, большасць з якіх – гэта актывісты з Беларусі.
Мерапрыемства адбылося ў традыцыйным для Батумі фармаце: гімны трох краін, хвіліна маўчання па загінулых і зводка з фронту. Таксама актывіст Ніко Кашэвадзэ запрасіў прысутных прымаць удзел у працы штаба дапамогі Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя, Батумі, Грузія