Беларусы Ўроцлава не перастаюць нагадваць пра палітычных вязняў



15 верасня ва Уроцлаве адбылася чарговая акцыя салідарнасці з беларускім народам. Адной з яскравых прыкметаў Уроцлаўскіх акцыяў сталі палотны, на якіх напісаны імёны палітычных вязняў. У гэты раз удзельнікі акамя палотнаў прынеслі і плакаты з заклікамі вызволіць палітзняволеных. Па словах удзельнікаў, гэта добры спосаб звярнуць увагу польскага грамадства на тое, што адбываецца ў яе краіны-суседа. 

Акцыя прайшла ў традыцыйным месцы, на рыначнай плошчы.

На сённяшні дзень у Беларусі больш за 600 чалавек прызнаныя вязнямі сумлення.

Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя