Беларусы Уроцлава павіншавалі Марыю Калеснікаву
24 красавіка Беларусы Уроцлава ў традыцыйнай акцыі павіншавалі Марыю Калеснікаву, якая сядзіць за кратамі ўжо 230 дзён з народзінамі. Акцыя адбылася на Рыначнай плошчы, дзе неабыякавыя Беларусы Уроцлава збіраюцца штотыдзень з пачатку верасня.
У акцыі ўдзельнічаў невялікі ансамбль, які складаўся з віяланчэлі і гітары. Падчас імправізаванага канцэрту музыкі выканалі традыцыйныя пратэсныя песні, у тым ліку “тры чарапахі”, і “грай”.
Удзельнікі акцыі адзначылі, што салідарнасць гэта на сённяшні дзень галоўная сіла Беларусаў у змаганні з Рэжымам.
Фрагмент запісу з імправізаванага канцэрту ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя, Канстанцін Ахроменка