Беларусы Ўроцлава: У Беларусі ўжо страшна проста дыхаць



У нядзелю 15 жніўня ва Ўроцлаве адбылася чагровая акцыя салідарнасці з беларускім народам. Акцыя прайшла на рынкавай плошчы ў цэнтры горада, у ёй паўдзельнічала некалькі дзясяткаў чалавек.

„Я была вымушаная пераехаць ва Ўроцлаў, бо рэальна ў Беларусі становіцца не проста страшна і цяжка жыць, але і проста дыхаць. Той, хто называе сябе прэзідэнтам перайшоў чырвоную рысу. Усе краіны ад яго адмовіліся, і ніхто акрамя Расеі не аказвае яму падтрымку” – распавядае Рацыі спадарыня Марыя, якая недаўна была вымушаная пераехаць.

Таксама прысутнічыя ўзгадалі палітвязняў і агульнае становішча ў Беларусі: адсутнасць магчымасці выказваць сваё меркаванне, парушэнне правоў чалавека, становішча незалежных СМІ. 

Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя