Беларусы Уроцлава зладзілі акцыю ў падтрымку палітвязняў
У мінулы ўік-энд беларусы нагадалі жыхарам Уроцлава, што іх краіна ператварылся ў канцэнтрацыйны лагер, дзе не працуе праваахоўная сістэма і ігнаруюцца правы чалавека.
У суботу на рынкавай плошчы з пустых талерак было выкладзена слова ”TRUTH”(ПРАЎДА), каб нагадаць, што палітзняволеным праўда даражэй, чым ежа і ўласнае здароўе. Гэта было сімвалічным знакам падтрымкі для Ігара Банцара, Ігара Лосіка і Зміцера Фурманава.
У нядзелю быў арганізаваны ланцуг салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Іх колькасць расце амаль з кожным днём. Цяпер іх ужо больш за 270
Удзельнікі акцыі кажуць: “Пакуль мы будзем біць трывогу і звяртаць увагу на беларускія падзеі, пакуль мы будзем актыўнымі і неабыякавымі, пакуль будзем падтрымліваць адзін аднаго – сістэма не будзе мець шанцаў на перамогу.
Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя