Беларусы ўсё больш купляюць у Польшчы



Беларусы, якія ездзяць за пакупкамі ў Польшчу, перадаюць інфармацыю пра тавары і зніжкі адзін аднаму, а таксама шукаюць яе ў інтэрнеце. Апошнім часам з’яўляецца ўсё больш сайтаў, якія спецыялізуюцца на зніжках і распродажах.

Кажа Матэўш Маркоўскі, які з’яўляецца стваральнікам партала torgovyi.com:

– Маем сваіх журналістаў і рэпарцёраў, якія вышукваюць цікавыя прапановы на рынку. З іншага боку вывучаюць попыт на тавары з боку беларусаў, якія прыязджаюць сюды за пакупкамі, спрабуюць вышукваць цікавыя прапановы на рынку, у гандлёвых сетках і меншых крамах. Апрача гэтага мы маем каталог фірм і тавараў, якія яны прапануюць.

З кожным годам беларусы ўсё часцей ездзяць за пакупкамі ў Польшчу. Толькі ў 2013 годзе грамадзяне Беларусі вывезлі з Польшчы тавараў на 1 мільярд злотых.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя