Беларусы ўсё радзей прыязджаюць „на закупы”



Плынь беларусаў, якія прыязджаюць на так званыя „закупы”, істотна зменшылася.

Пра гэта паведамляюць уладальнікі і работнікі гандлёвых кропак рынку на вуліцы Кавалерыйскай у Беластоку.

„Прыязджаць стала нашмат менш”, – кажа гаспадар абутковага павільёну:

– Дакладна гэта звязана з візамі, бо гэта абмяжоўвае. З беларускага боку зменшылася дазволеная норма тавару. На 80% знізіўся абарот, не ўсе людзі стаяць на працягу тыдня, не ўсе адкрываюць, бо малы рух, малы абарот, некаторым няма сэнсу адкрывацца.

У 2019 годзе Варшава адмяніла „візы на закупы” матывуючы гэта правіламі Еўразвяза. Было прапанавана рабіць „турыстычны шэнген”, а працэдура атрымання візы ўскладнілася.

Калі Брусель і Менск не дамовяцца пра спрашчэнне візавага рэжыму, то ўжо з 2 лютага 2020 кошт візы для беларусаў складзе 80 еўра. Асобы, якія перасякаюць мяжу часцей 1 раза на 3 месяцы, могуць бязмытна ўвезеці 20 кілаграмаў тавараў коштам да 300 еўра.

Беларускае Радыё Рацыя