„Беларусы-уцекачы вымушаны легалізавацца ў Польшчы”
Гасцямі нашай студыі сёння, 14 красавіка, былі прадстаўнікі Беларускага дому ў Варшаве Яўген Скрабутан і Каспер Сініцкі.
РР: Сёння ў Беластоку была адмысловая акцыя салідарнасці з беларусамі, якія былі вымушаныя па розных палітычных матывах выехаць з Беларусі. Дарэчы, калі вы размаўляеце з тутэйшымі беларусамі, як яны трактуюць Беласток, як часовы прытулак, ці сталае месца жыхарства?
Яўген Скрабутан: Спадзяваліся на тое, што прыехалі на месяц, альбо два, але ўжо для некаторых прайшло 6 месяцаў і 7, і людзі разумеюць, што вярнуцца да хаты хутчэй за ўсё не атрымаецца так хутка. Людзі пачынаюць вучыць мову, людзі пачынаюць запісвацца на курсы, людзі шукаюць працу, людзі таксама задумваюцца пра тое, каб легалізавацца і атрымаць нейкі дазвол на часовае жыхарства і т.д. Была надзея пераседзець хуценька і вярнуцца, але бачым, што рэжым не так проста заваліць, і таму, на жаль, для некаторых прыйдзецца яшчэ нейкі час пасядзець.
РР: Ну так, мы мусім гаварыць пра такую дастатковую колькасць людзей, але гэта больш маладыя людзі, ці таксама старэйшыя?
Яўген Скрабутан: Гэта людзі абсалютна рознага веку. І гэта добра. Не тое добра, што яны з’ехалі за мяжу, а тое, што нарэшце ў акцыях пратэсту пачалі ўдзельнічаць не толькі маладыя людзі, не толькі студэнты, а таксама іх бацькі, бабулі і дзядулі. Мы сёння бачым, што выязджаюць рознага веку людзі – ад малога да старога. І гэта добра, што яны заангажаваліся ў пратэсты.
Цалкам размова:
Размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя