Беларусы Варшавы абмяркоўваюць будучы рэферэндум



Беларусы Варшавы абмяркоўваюць будучы рэферэндум, які навязвае народу Беларусі нелегітымны Лукашэнка. Усе ведаюць, што праз рэферэндум Лукашэнка імкнецца захаваць прэзідэнцкую “табурэтку”, як сказаў былы савецкі разведчык Юры Швец. Пакуль беларусы не маюць адзінага меркавання наконт удзелу ў рэферэндуме. Гэта высветлілася пад час акцыі ў Варшаве, кажуць удзельнікі акцыі:

„Я заклікаў бы ісці на рэферэндум. Важна, каб людзі, прыйшоўшы туды цалкам легальна, маглі сабрацца каля ўчасткаў, маглі паказаць, што іх шмат, яго па-ранейшаму ненавідзяць, і яго па-ранейшаму не прызнаюць”.

„Любая спроба: байкот ці перакрэсліванне ліста – гэта сцэнар Лукашэнкі. Нам патрэбны свой сцэнар”.

„Так, мы ідзем на выбары, але велаем, што не можам кантраляваць. Так, мы будзем высылаць білютэні, але ж мы ведаем, што ніякім чынам мы не можам падлічыць. Мы гэта ўсё ўжо прайшлі”.

Цалкам абмеркаванні слухайце ў далучаным файле:

Паводле адной з арганізатарак акцыі Алёны Панамаровай, пакуль няма адзінага рашэння па гэтаму пытанню, але яна верыць, што беларусы ў адказны час аб’яднаюцца і прымуць адзіна правільнае рашэнне.

Беларускае Радыё Рацыя